Як паведаміў «Нашай Ніве» прэс-сакратар мінскай міліцыі Аляксандр Ластоўскі, удзельнікі прарасійскай акцыі на плошчы Незалежнасці, што адбылася 4 лютага, прыцягнутыя да адказнасці згодна з артыкулам 23.34 КоАП — парушэнне ўстаноўленага парадку правядзення мітынгу. 

Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», кожны з удзельнікаў пікета, якіх было шасцёра, атрымаў штраф 30 базавых велічынь (690 рублёў). 

Падчас акцыі падкрэслівалася, што «беларусы і рускія — адзін народ», а еўрапейскія краіны — «уродцы». Свой выступ удзельнікі запісалі на відэа — гэта і дапамагло міліцыі іх ідэнтыфікаваць. 

Чытайце таксама: Фрык з «НОД», мілітарыст, кіраўнік прадпрыемства… Хто выйшаў на пікет у падтрымку Расіі?

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?