Першы пункт — вакзал. Вось такія цэны ва ўсёй сетцы «ДорОрс»:
Возьмем, напрыклад, пяць самых танных руж за 2,5 рубля (50 см). За такі букет мы аддамо 12,5 рубля. А цюльпаны каштуюць у «ДорОрс» 1,8 рубля.
Цяпер зірнем, што прапануюць гандляры ў пераходах. Будзьце пільнымі і не купляйце кветкі ля самага выхаду, бо пераплаціце. Некаторыя гандлююць непадалёк ад уваходу на вуліцы.
Кошты на ружы ў прыватнікаў прыкладна такія:
- 40 см — 2,3 р.,
- 50 см — 2,6 р.,
- 60 см — 2,8 р.,
- 70 см — 3—3,5 р.,
- 80 см — 3,3-4 р.
Атрымліваецца, калі ў прыватнікаў узяць тыя ж 5 ружаў даўжынёй 50 см, то букет будзе каштаваць 13 рублёў.
Сярэдні кошт на цюльпаны ў прыватнікаў — ад 1,8 да 2 рублёў.
Калі ў вас хапае часу, найлепш прайсціся па ўсім вакзале і параўнаць цэны. На выхадзе з метро, напрыклад, можна набыць ружы даўжынёй 50 см па 1,7 рубля.
Для чысціні эксперыменту мы праверылі цэны ў гіпермаркеце. Ружаў няма, але ёсць цюльпаны і кветкі ў гаршках. Глядзім цэны:
Цюльпан тут каштуе танней, чым на вакзале.
У краме з кветкамі, якая месціцца побач, асартымент вялікі, можна адшукаць кветкі на любыя грошы.
Ружа даўжынёй 80 см тут каштуе 7 рублёў. Гэта ўдвая даражэй, чым на вакзале, але і выгляд іншы.
З плюсаў — асартымент. Можна знайсці розныя букеты (напрыклад, з гербер) і па больш прывабным кошце прыгожа запакаваныя архідэі. Вось, напрыклад: