У іншым запісе ў твітары Трамп катэгарычна адхіліў падазрэнні ў яго сувязі з расійскімі спецслужбамі. Падобныя здагадкі, напісаў ён, з'яўляюцца «нонсэнсам і спробай прыкрыць шматлікія прамашкі, дапушчаныя падчас правальнай кампаніі Хілары Клінтан».

Пры гэтым прэзідэнт ЗША заявіў, што выданні The New York Times і The Washington Post, якія напісалі пра кантакты Майкла Фліна, што займаў пасаду дарадцы Трампа па нацыянальнай бяспецы, нелегальна атрымалі інфармацыю ад амерыканскіх спецслужбаў і выкарысталі яе ў сваіх публікацыях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0