Міністры замежных спраў Беларусі і Расіі Уладзімір Макей і Сяргей Лаўроў сёння ў тэлефоннай размове абмеркавалі графік бліжэйшых беларуска-расійскіх кантактаў.

Інфармацыя пра гэта размешчана на сайце МЗС РФ

«Абмяркоўваліся актуальныя пытанні двухбаковых адносін, уключаючы графік бліжэйшых расійска-беларускіх кантактаў, - адзначылі ў расійскім знешнепалітычным ведамстве. - Закраналіся таксама міжнародныя і рэгіянальныя сюжэты, якія ўяўляюць узаемную цікавасць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0