15 лютага група грамадзян Расіі сарвала прэс-канферэнцыю спецпрадстаўніка АБСЕ Марціна Сайдзіка ў Мінску. 16 лютага адбыўся суд над адным з правакатараў.

У момант выхаду Сайдзіка да журналістаў два хлопцы і дзве дзяўчыны пачалі выкрыкваць «Рукі прэч ад Данбаса!», «Данбас — у склад Расіі!».

Аднаго з іх затрымалі.

Цімафей Ермакоў, хлопец, якога затрымалі

Цімафей Ермакоў, хлопец, якога затрымалі

16 лютага пастановай суда Ленінскага раёна Мінска ён быў асуджаны на 5 сутак арышту. Суд вырашыў, што мужчына вінаваты ў парушэнні ўсталяванага парадку правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі і г.д.

Прысуд можа быць абскарджаны.

Асуджаны - Цімафей Ермакоў, 26-гадовы актывіст «Другой Расіі». Масквіч. Вучыцца на актора ў Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва (ГІТІС).

Дарэчы, разам з Ермаковым на прэс-канферэнцыі была Дар'я Ісаева - 31-гадовая актывістка «Другой Расіі». Яна родам з Мурманска, але жыве ў Маскве.

У 2011 годзе Ісаева была асуджаная да 2 гадоў умоўнага тэрміну з выпрабавальным тэрмінам у 3 гады (па арт. 282.2 ч. 2 КК РФ, 165 ч. 2 КК РФ) за акцыю нацболаў «Еш бясплатна».

29 ліпеня 2008 года ў знак пратэсту супраць росту коштаў на ежу нацболы правялі акцыю ў маскоўскім рэстаране «Ёлкі-Палкі». Яны замовілі сабе ежу і расплаціліся за яе улёткамі «Еш бясплатна!».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?