Два жыхары Крычава вырашылі скрасьці будматэрыялы з мосту цераз Сож, які будуецца непадалёк ад іхняга дому. На справу 33‑гадовы дзядзька з пляменнікам выйшлі ўначы, прыхапіўшы тачку. Начны вартаўнік той вялікай будоўлі нічога не заўважыў, хоць зламысьнікі арудавалі амаль да сьвітаньня. Як высьветлілася, за ноч зламысьнікі вывезьлі 12 дамкратаў і некаторыя важныя дэталі, паведамляе «СБ-Беларусь Сегодня».

Па факце крадзежу ўсчатая крымінальная справа, нягледзячы на тое, што ўсю здабычу затрыманыя вярнулі.

Паводле Telegraf.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0