Фота DELFI / Tomas Vinickas

Фота DELFI / Tomas Vinickas

Выступаючы ў Вільні на ўрачыстасці, прысвечанай 99-м угодкам аднаўлення літоўскай дзяржавы, ён заклікаў кіраўніка Беларусі спыніць будаўніцтва Астравецкай АЭС. Таксама палітык крытыкаваў недастатковыя дзеянні цяперашняга кіраўніцтва Літвы ў справе спынення будаўніцтва АЭС у нашай краіне.

Ландсбергіс гаварыў пра «двайны атамны шантаж» Літвы — гэта дыслакацыя «Іскандэраў» у Калінінградскай вобласці Расіі і будаўніцтва АЭС у Беларусі.

«Аляксандр, гібель Літвы цябе не выратуе», — цытуе словы літоўскага палітыка Delfi.

Ён нагадаў кіраўніку беларускай дзяржавы пра расійскую небяспеку для яго асабіста. «Давай абараняцца разам», — сказаў Вітаўтас Ландсбергіс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0