Аўтамабіль аховы спяшаўся на выклік і ехаў з уключанымі маячкамі. Калі ён праязджаў скрыжаванне на чырвоны сігнал святлафора, перад ім выехаў мікрааўтобус. Яго кіроўца ў апошні момант заўважыў мігалкі і пачаў перастройвацца ў правую паласу, але такі самы манеўр здзейсніў і міліцыянт. Адбылося сутыкненне.

У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0