Беларусь, якая з'яўляецца асноўным пастаўшчыком малака ў Расію, зарабляе на яго экспарце ў РФ больш за 3 мільярды даляраў, заявіў кіраўнік Мінсельгаса РФ Аляксандр Ткачоў, выступаючы на з'ездзе Асацыяцыі сялянскіх гаспадарак і сельскагаспадарчых кааператываў, піша ria.ru

Дэфіцыт малака ў нас у краіне — каля 7 мільёнаў тон, і гэта малако мы завозім з Беларусі, трохі з іншых краін — але ў асноўным беларускае малако. Гэта галоўны пастаўшчык на расійскі рынак. Я лічу, што сваю праблему малака яны вырашылі яшчэ пяць гадоў таму, накармілі уласны народ, 15 мільёнаў чалавек [насамрэч у Беларусі жыве крыху меней за 10 млн — НН]. І практычна такую ж колькасць пастаўляюць на расійскі рынак і на гэтым зарабляюць ні многа ні мала больш за 3 мільярды даляраў», — сказаў Ткачоў.

«Я лічу, гэта справа прынцыпу — гэта нашы даходы, нашы працоўныя месцы, падаткі. Гэта ваша сапраўднае і будучае. Таму трэба ўзяцца вельмі магутна за вырашэнне харчовай праблемы ў краіне, і я лічу, што фермеры павінны ўзначаліць гэты працэс», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0