Насельніцтва будзе плаціць за студзеньскае ацяпленне па аб'ёмах спажывання ў снежні. Традыцыйна менавіта гэты радок у жыроўках «важыць» больш за ўсё. Ад пачатку года ацяпленне падаражэла на 17%.

Раней, нагадаем, гарадскія ўлады казалі, што сёлета праз моцныя маразы сумы за ацяпленне ў студзені могуць выставіць не цалкам, а даплату ўзяць, да прыкладу, у красавіку, калі тапіць ўжо не будуць.

Аднак у выніку ўлады вырашылі зрабіць па-іншаму.

«Нягледзячы на сур'ёзныя халады, якія былі ў студзені, калі тэмпература паветра апускалася да мінус 28 градусаў, беларусы адчуюць падаражэнне паслуг ацяплення толькі за кошт павелічэння тарыфаў, — запэўнілі ў Міністэрстве ЖКГ. — Рост аб'ёмаў спажытай цеплаэнергіі ЖКГ возьме на сябе і пагасіць за кошт зніжэння выдаткаў на працягу года. У выніку беларусы заплацяць менш, чым маглі б заплаціць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0