Уезд у Беларусь па дакументах ДНР і ЛНР у цяперашні час немагчымы. Жыхары Данбаса могуць уязджаць у Беларусь па ўкраінскіх пашпартах. Пра гэта паведаміў Tut.by афіцыйны прадстаўнік Дзяржпагранкамітэта Антон Бычкоўскі.

Reuters.com

Reuters.com

Перасячэнне дзяржаўнай мяжы магчыма толькі па дакументах, якія даюць на гэта права, згодна з міжнароднымі і двухбаковыми дамовамі. «Мы выконваем дзеючае заканадаўства. Пры адсутнасцi ў асоб, якія перасякаюць дзяржаўную мяжу, дакументаў, якія даюць на гэта права, мы іх прапусціць не можам», — растлумачыў Антон Бычкоўскі.

Ён адзначыў, што пры выяўленні такіх асобаў на выездзе, яны будуць прыцягвацца да адказнасці ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, напрыклад, за парушэнне правілаў знаходжання замежных грамадзян і транзітнага праезду праз Беларусь.

«Уезд для жыхароў Данбаса на тэрыторыю Беларусі можа ажыццяўляцца па ўкраінскіх пашпартах», - дадаў ён.

18 лютага прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў указ «Аб прызнанні ў Расійскай Федэрацыі дакументаў і рэгістрацыйных знакаў транспартных сродкаў, выдадзеных грамадзянам Украіны і асобам без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыях асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей Украіны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0