Былыя ўдзельнікі легендарнай групы The Beatles Пол Макартні і Рынга Стар упершыню за сем гадоў аб'ядналіся для працы над новым альбомам. Вядома, што музыканты сабраліся ў студыі гуказапісу, якая належыць Стару.
Мінулыя выхадныя Пол і Рынга правялі ў працы над альбомам апошняга, дзе Макартні выканаў партыю на бас-гітары. Пра гэта распавёў Стар сваім падпісчыкам у твітары.
Пад публікацыяй музыкант падзякаваў Полу за дапамогу, пажадаўшы яму міру і любові.
Адзначаецца, што апошні раз музыкі збіраліся для супрацоўніцтва ў 2010 годзе, калі Стар працаваў над пласцінкай Y Not.