Пастаянны прадстаўнік Расійскай Федэрацыі пры ААН Віталь Чуркін памёр у Нью-Ёрку за дзень да свайго 65-годдзя, паведамляе МЗС РФ.

АР/ТАСС

«Выбітны расійскі дыпламат пайшоў з жыцця на працоўнай пасадзе. Выказваем родным і блізкім Віталя Іванавіча Чуркіна глыбокія спачуванні», — гаворыцца ў паведамленні МЗС РФ.

Чуркін нарадзіўся ў 1952 годзе ў Маскве. У 1974 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін, тады ж і прыступіў да дыпламатычнай працы. Кандыдат гістарычных навук. Пастаянным прадстаўніком РФ пры ААН і прадстаўніком РФ у Радзе Бяспекі ААН быў з 2006 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?