Суд Нараўлянскага раёна пачаў 20 лютага разбіральніцтва па крымінальнай справе аб выдачы доктарам-неўролагам фіктыўных лісткоў непрацаздольнасці.

Як перадаюць naviny.by, 67-гадовая жанчына была затрыманая па падазрэнні ў атрыманні хабараў за фіктыўныя бальнічныя. За свае паслугі медык атрымлівала ўзнагароды (ад 8 да 20 рублёў), не адмаўляючыся таксама ад кавы, каньяку, цукерак, гародніны і бензіну.

За службовы падлог, атрыманне хабару і прыняцце незаконнага ўзнагароджання доктарцы пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці, паведамляе прэс-служба Гомельскага абласнога суда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0