«Паважаныя грамадзяне, сьледчыя органы вельмі патрабуюць вашай дапамогі!», ‑‑ гаворыцца ў прэс‑рэлізе.
Ведучы працу па расьсьледаваньні факту выбуху ў Менск у ноч з 3 на 4 ліпеня, супрацоўнікамі праваахоўчых органаў ужо апытаныя сотні відавочцаў указаных падзеяў. У выніку гэта працы грамадзяне паведамілі вельмі каштоўныя зьвесткі якія дазволілі значна прасунуцца ў расьсьледаваньні гэтага рэзананснага злачынства.
У той жа час, для ўстанаўленьня найбольш поўнай карціны падзей, органы унутраных спраў просяць усіх тых, хто пазнае сябе, родных, знаёмых і суседзяў, маюць любыя зьвесткі пра асобаў, якія ёсьць на прыведзеных унізе фотаздымках, зьвярнуцца на тэлефоны:
80296320209 (Велком), 80298516750 (МТС), 229‑40‑96, 227‑40‑90, 222‑85‑63.
Калі вы пазналі кагосьці на здымках або пабачылі сябе, пераканаўчая просьба указаць нумар фотаздымку і месца разьмяшчэньня ўказанага вамі чалавека. Вы таксама можаце пакінуць дадзеную інфармацыю на сайтах Міністэрства ўнутраных спраў ці ГУУС Менгарвыканкаму (). Канфідэнцыйнасьць прадастаўленай інфармацыі гарантуецца.