Палітык Мікалай Статкевіч адрэагаваў на публікацыю ў «Нашай Ніве» «Пасля Гомеля — Віцебск? Рыхтуецца яшчэ адна акцыя пратэсту». Ён палічыў важным удакладніць сваю пазіцыю адносна акцый пратэсту ў рэгіёнах.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Фота Сяргея Гудзіліна.

«Я падтрымліваю акцыі, што прайшлі ў рэгіёнах. Вельмі добра, што людзі паказалі сваю волю не толькі ў Мінску. Разам з тым, нельга паўтараць памылак 2011 года, калі акцыі пачыналіся штотыднёва, але паступова згасалі. Калі ж прыходзіў час вырашальнай акцыі ў Мінску, то хваля ўся сыходзіла.

Гэта добра, што людзі выйшлі. Там жа, дзе не было нармальнага кіравання, дзе незадаволеныя, як, напрыклад, у Віцебску, там людзі маюць права на паўторную акцыю. Таму акцыю 26 лютага я падтрымліваю.

Мы будзем абмяркоўваць гэтую сітуацыю ў Беларускім нацыянальным кангрэсе. І, магчыма, акажам арганізацыйную дапамогу людзям, якія збяруцца 26-га а 12:00 у цэнтры Віцебска. Поспехаў вам, сябры».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?