Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе лічыць, што рашэнне Расіі аб прызнанні дакументаў т.зв. «ДНР» і «ЛНР» «супярэчыць мэтам працэсу ўрэгулявання на ўсходзе Украіны». Пра гэта гаворыцца ў заяве аўстрыйскага старшынства АБСЕ, апублікаваным 20 лютага на сайце арганізацыі, піша DW. 

«Старшынства АБСЕ выказвае сур'ёзную занепакоенасць з нагоды гэтай меры, прынятай у Расійскай Федэрацыі», — адзначаецца ў дакуменце.

У АБСЕ падкрэсліваюць, што дакументы, выдадзеныя на суверэннай тэрыторыі Украіны, дзейнічаюць толькі ў тым выпадку, калі яны выпушчаныя ўладамі, прызнанымі на міжнародным узроўні.

Арганізацыя настойвае на тым, што ўсе намаганні па нармалізацыі становішча людзей, якія жывуць у Данбасе, павінны прыкладацца «ў поўнай адпаведнасці з прынцыпамі і абавязацельствамі АБСЕ і мінскіх пагадненняў». «Аднабаковыя дзеянні ставяць пад пагрозу намаганні па вырашэнні крызісу ва Украіне і вакол яе», — сказана ў заяве АБСЕ.

Указ аб прызнанні на тэрыторыі Расіі дакументаў, выдадзеных грамадзянам Украіны і асобам без грамадзянства на «тэрыторыях асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей», расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін падпісаў 18 лютага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?