«Белавія» абвясціла чарговы распродаж квіткоў — трэба будзе заплаціць 50 еўра плюс зборы. Купіць білеты можна 27 і 28 лютага, а здзейсніць падарожжа трэба ў сакавіку ці красавіку.
Колькі будзе каштаваць квіток у два бакі?
«Наша Ніва» зрабіла прыблізныя падлікі, дадаўшы да цяперашніх збораў 50 еўра. Указаная цана ў еўра ў два бакі.
- Калінінград 60,71
- Вільня 67,22
- Краснадар 80,71
- Сочы 80,71
- Рыга 90,69
- Брусель 94,71 (пералёты пачынаюцца з 27 красавіка)
- Варшава 94,72
- Батумі 98,85
- Харкаў 100,88
- Астана 101,11
- Адэса 103,05
- Алматы 103,05
- Хельсінкі 105,53
- Стакгольм 106,77
- Тэгеран 107,36
- Стамбул 108,84
- Тбілісі 111,02
- Прага 112,37
- Бялград 113,11
- Берлін 114,52
- Амстэрдам 116,69
- Барселона 117,27
- Ларнака 119
- Жэнева 119,09
- Будапешт 120,11
- Гановер 121,08
- Ашхабад 122,39
- Мілан 122,98
- Лондан 125,31
- Ніца 129,29
- Рым 137,09
- Франкфурт 139,03
- Баку 144,71
- Парыж 147,86