Па інфармацыі TUT.BY, прадстаўнікоў фірмы «Белрэканструкцыя», якая ўзводзіць бізнэс-цэнтр праз дарогу ад Курапатаў, запрасілі на размову ў адміністрацыю Савецкага раёна. На дзень сустрэчы забудоўшчыка папрасілі прыпыніць усе работы на пляцоўцы.

— Сустрэча ў адміністрацыі пройдзе ў чацвер днём. Нас таксама папрасілі не праводзіць ніякіх работ у дзень сустрэчы, таму раніцай у чацвер работы будуць прыпыненыя, — распавёў дырэктар «Белрэканструкцыі» Сяргей Несцераў. — Сёння ўсе працы будуць ісці як запланавана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0