У беларускай паветранай прасторы ў 3 км ад дзяржаўнай мяжы з Літвой смаргонскія памежнікі заўважылі лятальны апарат тыпу квадракоптар, які запускаўся без адпаведнага дазволу, паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

У раёне населенага пункта Жарнэлі быў затрыманы 22-гадовы грамадзянін Літвы з пультам кіравання ад лятальнага апарата. Малады чалавек — студэнт адной са сталічных ВНУ Беларусі, прыехаў да сваякоў, а заадно вырашыў выпрабаваць новенькую авіямадэль.

Аб увозе лятальнага апарата ў памежную зону і сваіх планах заваяваць паветраную прастору малады чалавек нікога не праінфармаваў. А згодна з заканадаўствам аб пачатку і заканчэнні выкарыстання (ўтрымання) у памежнай зоне лятальных апаратаў масай больш за 1 кг павінны быць апавешчаныя супрацоўнікі памежнай службы.

Дзеянні замежніка кваліфікаваныя па арт. 23.30 (парушэнне пагранічнага рэжыму) КоАП Беларусі. Маладому чалавеку пагражае накладанне штрафу ў памеры да 20 БВ (базавая велічыня цяпер складае 23 рублі) з дэпартацыяй або без яе. Лятальны апарат канфіскаваны для правядзення адпаведных экспертыз.

У ведамстве нагадалі, што ў памежнай паласе палёты авіямадэляў і забароненыя. Што тычыцца памежнай зоны, тут эксплуатацыя і прымяненне лятальных апаратаў магчымая, але толькі пасля паведамлення службовым асобам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?