З красавіка ў індыйскім штаце Джаму і Кашмір уводзіцца забарона на правядзенне шыкоўных вяселляў: бацькі нявесты не могуць запрашаць больш за 500 гасцей, а колькасць запрошаных з боку жаніха не павінна перавышаць 400 чалавек, піша ВВС.

Pinterest

Акрамя таго, на вясельнай бяседзе можа быць пададзена не больш за сем асноўных страў, каб «гарантаваць адсутнасць растраты прадуктаў».

Адзін з членаў рэгіянальнага парламента таксама прапанаваў распаўсюдзіць гэтую забарону на ўсю тэрыторыю Індыі.

Распараджэнне было прынятае ў адказ на шматлікія скаргі грамадзян на шум ад вясельных урачыстасцяў і велізарную колькасць адкідаў.

Аналагічную забарону мясцовыя ўлады ўжо ўводзілі ў 1984 годзе, аднак пасля серыі масавых пратэстаў яна была скасаваная.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?