«Гэта наш маленькі сямейны бізнэс. Калі мая жонка была ў чарговы раз цяжарная, мы пачалі глядзець на натуральнасць прадуктаў. Спачатку хацелі запусціць выраб тавараў для цяжарных, рабіць тыя ж алеі ад расцяжак. Думалі назвацца «Вёскай», — распавядае Ілля Будаў. — Але потым мы ўбачылі, што сярод тавараў для цяжарных можна знайсці арганічныя. А вось што тычыцца арганічных змазак і тавараў для кахання, то знайсці іх вельмі складана. У Беларусі гэтага папросту няма, як і ў Расіі».

Убачыўшы вольную нішу, сям’я Будавых доўга не раздумвала і стварыла ўласную кампанію па вырабу інтымных змазак «Ёska». Цяпер у гэтай серыі два прадукты — шмаравідла на воднай аснове і на алейнай. Іх рэцэптуру распрацоўвалі каля года. Ілля заўважае, што лубрыканты Ёska адобрыла беларуская Асацыяцыя акушэраў-гінеколагаў.

Шмаравідла прадаецца ў некаторых аптэках і касметычных крамах, яго таксама можна замовіць анлайн.

«Хутка мы зробім яшчэ адзін алейны лубрыкант, ён будзе ісці як масажнае масла. Пасля збіраемся выпусціць змазку для тых, хто хоча зацяжарыць. Тады гэта будзе поўная прапанова па арганічных змазках у Беларусі, — дадае Ілля. — Амаль усе змазкі, прадстаўленыя сёння на рынку, з гліцэрынам, хоць вядомы факт, што гліцэрын выклікае дражджавую інфекцыю. Фактычна мы робім маленькую рэвалюцыю ў гэтым сегменце».

* * *

Чытайце таксама: Малы беларуска-беларускі слоўнік сэксуальных паняццяў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру