Пра здарэнне паведаміў сайт Міністэрства абароны.

«23 лютага на аэрадроме Бабруйскі пры выкананні планавых палётаў падчас разгону самалёта Міг-29 адбылося ўзгаранне рухавіка. У выніку правільных дзеянняў лётчыка і кіраўніка палётаў не дапушчана негатыўных наступстваў. Ніхто не пацярпеў. Самалёт не пакінуў тэрыторыю аэрадрома», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Разам з тым Tut.by паведамляе, што пілот быў вымушаны катапультавацца, а самалёт зваліўся ў раёне аэрадрома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0