З Чэхіі паступаюць навіны аб выбуху на машынабудаўнічым заводзе ў горадзе Полічка ў Паўночнай Маравіі. Як паведамляюць інфармагенцтвы, у выніку выбуху 12 чалавек атрымалі раненні, трое з іх знаходзяцца ў цяжкім стане.

Выбух адбыўся ў адным з цэхаў. Паводле папярэдняй версіі, выбухнула цыстэрна, напоўненая выбухоўкай. Пасля гэтага на тэрыторыі прадпрыемства ўзнік пажар, якому быў нададзены трэці ўзровень складанасці. У тушэнні агню задзейнічаныя 12 атрадаў пажарных.

Барацьба з агнём вельмі абцяжараная, бо ў цэхах прадпрыемства знаходзяцца балоны са сціснутым газам і іншыя выбуховыя рэчывы. Па словах прадстаўніка паліцыі, на тэрыторыі завода раздаюцца новыя выбухі.

На месца надзвычайнага здарэня вылецелі верталёты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0