Google адкыў публічны доступ да свайго новага сэрвісу Knol, які дазваляе карыстальнікам, спэцыялістам у якой‑небудзь галіне, пісаць артыкулы на гэтыя тэмы. Пры гэтым, у адрозьненьне ад найбуйнейшай онлайн‑энцыкляпэдыі Wikipedia, аўтары артыкулаў мусяць пазначаць свае імёны.

У кампаніі падкрэсьліваюць, што не зьбіраюцца выступаць у ролі мадэратара й як‑кольвек абмяжоўваць публікацыю адных матэрыялаў і заахвочваць зьяўленьне іншых, — усе рэдактарскія функцыі застануцца за самімі аўтарамі. Самі ж аўтары Knol змогуць даваць рэдактарскія правы чытачам. Чытачы вольныя камэнтаваць, ацэньваць і рэцэнзаваць артыкулы, прапаноўваць свае праўкі, задаваць пытаньні, дасылаць цікавыя матэрыялы й г.д.

Google мяркуе напоўніць Knol матэрыяламі па як мага вялікшай колькасьці разнастайных галінаў ведаў і ўрэшце зрабіць гэтую энцыкляпэдыю такім праектам, у якім карыстальнікі будуць шукаць адказы на свае пытаньні ў першую чаргу.

Экспэрты адзінадушныя ў думцы, што Knol уступіць у сур’ёзную канкурэнцыю зь Вікіпэдыяй.

Паводле Googleblog.blogspot.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0