Урад Сербіі сёньня вырашыў вярнуць паслоў у тыя краіны Эўрасаюзу, якія раней прызналі незалежнасьць Косава.

Пра гэта паведаміў міністар замежных спраў краіны Вук Ерэміч. Паводле яго, такі крок дапаможа Бялграду дабіцца збліжэньня з Эўрасаюзам.

Нагадаем, што раней кіраўнікі дыпляматычных місій былі адкліканы на радзіму ў знак пратэсту супраць прызнаньня Косава 20 дзяржавамі ЭС.

Праўда, вяртаць пасла ў Вашынгтон Бялград пакуль не зьбіраецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?