Не менш за 300 мільёнаў насельнікаў Зямлі пакутуюць на дэпрэсію, піша gursesintour.com са спасылкай на Сусветную арганізацыю аховы здароўя (СААЗ). Прычым з 2005 па 2015 год статыстыка гэтага захворвання ў свеце вырасла на 18%.

Паводле афіцыйных звестак, у Беларусі ад дэпрэсіі пакутуюць 5,6%. Гэта крыху больш, чым у Расіі (5,5%), але менш, чым ва Украіне (6,3%).

Дэпрэсія выклікае ўстойлівае пачуццё смутку, якое доўжыцца два тыдні альбо даўжэй. Гэтае захворванне ўплывае на здольнасць добра дзейнічаць на працы, у навучальнай установе альбо дома. Лячыць дэпрэсію трэба псіхасацыяльнай дапамогай і медыкаментамі. 

Медыкі кажуць, прычынай дэпрэсіі могуць быць эканамічныя праблемы, беспрацоўе, стыхійныя бедствы і спрэчкі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?