NASA арганізавала унікальны 3D-тур па нядаўна адкрытай планеце, якая падобная да Зямлі.

Гаворка ідзе пра панараму паверхні нядаўна выяўленай планеты 1d, адпаведны відэазапіс NASA размясціла на сваім YouTube-канале. «Выяву распрацавалі, зыходзячы з апошніх навуковых дадзеных аб гэтай сістэме (TRAPPIST-1d), на ёй можна ўбачыць адкрытыя суседнія планеты, як яркія кропкі святла ў цёмным небе», — гаворыцца ў апісанні да відэа.

Раней астраномы знайшлі падобныя да Зямлі планеты, якія круцяцца вакол зоркі TRAPPIST-1 у сузор'і Вадалея. Прычым на ўсіх сямі планетах можа быць вадкая вада, але на трох з іх можна знайсці яе хутчэй, чым на іншых. У NASA заяўлялі, што сістэма, у якой навукоўцы знайшлі сем экзапланет, падобных да Зямлі, не вельмі маладая, ёй мінімум 500 млн гадоў і яна павольна эвалюцыянуе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?