Пра гэта БелаПАН заявіў выканаўца абавязкаў начальніка ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей МУС Алег Слепчанка. Пры гэтым ён зазначыў, што па гэтай справе ўжо апытаны тысячы чалавек. Іх звесткі зафіксаваны, паведамляе БелаПАН
Наогул ствараецца ўражаньне, што апошнім часам робяцца спробы адцягнуць увагу ад правалу расьсьледаваньня выбуху і штучна пераключыць увагу грамадзкасьці на прыгоды «дзіўнай валасатай істоты» на Гарадзеншчыне. Сытуацыя зь ёй - істотай - набывае форму інфаомацыйнага спаму. Адсочваецца перамяшчэньне яе амаль па кожным сельсавеце. Нават недзяржаўныя СМІ актыўна далучыліся да гэтай «гульні». Хоць здаецца, яшчэ на мінулым тыдні было сказана, што гэта зьбеглая з заапарку малпа, а ні які бомж, ці г.зв. еці.