Некалькі тысяч чалавек выйшлі на шэсце ў Віцебску, каля 1500 узялі ўдзел у мітынгу на цэнтральнай плошчы Бабруйска. Прыкладна 300 чалавек пратэставалі ў Брэсце і Баранавічах. Пратэстоўцы былі настроеныя радыкальна, але маніфестацыі адбыліся без інцыдэнтаў. Міліцыя ў ход падзей не ўмешвалася.
У Віцебску тысячны сход скандаваў «Жыве Беларусь».
Ніякай арганізацыі ў Віцебску не было, нават мегафона не было. Усё было досыць стыхійна, на пратэст людзі сабраліся праз сацыяльныя сеткі.
Гэтыя трое мужчын падчас мітынгу ў Віцебску крычалі «Слава Расіі»:
«Наша Нiва» — крыніца якаснай інфармацыі і бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ «НН»Аднак люд іх не падтрымаў. Гэты момант трапіў на відэа «Нашай Нівы»:
Праз нейкі час веча зноў пачало скандаваць «Жыве Беларусь!»
Поўнае відэа з Віцебска:
«Наша Нiва» — крыніца якаснай інфармацыі і бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ «НН»Фота з акцыі ў Віцебску 19 лютага.
У Віцебску, што цікава, акцыя будзе праходзіць на тым жа месцы, дзе ўлады вырашылі арганізаваць святкаванне Масленіцы.
Вось што паказваюць вынікі апытання ў самай папулярнай суполцы Віцебска на пытанне, ці пойдуць жыхары на мітынг:





