У Беластоку новая мода — мода на «абы што». Усё пачалося 13 гадоў таму калі тут упершыню правялі чэмпіянат Польшчы на плаваньні на «абы-чым». Пасьля гэтага былі спаборніцтвы па кіданьні абы‑якімі барэтамі, па катаньні абы‑якога кола і г.д. У гэтым годзе чакаецца шэраг спаборніцтваў, дзе будзе выкарыстоўвацца багата «абы‑чаго».

Перш за ўсё гэта тычыцца мерапрыемства пад назваю «Францішкіяда альбо ігра на абы-чым». Вечарына мае адбыцца 27 ліпеня і пачнецца на тэрыторыі Падляскага музэю ў Беластоку, а скончыцца ў гатэлі «Кармэль» у Аўгуставе. У праграме конкурснае праслухоўваньне, выступы па‑за конкурсам і канцэрт зорак граньня на «абы чым».

Адбудзецца таксама чарговы чэмпіянат Польшчы па плаваньні на «абы чым». Спаборніцтвы пройдуць на рэчцы Нетка ў Аўгуставе. Арганізатарамі выступаюць Польскае радыё Беласток, а таксама бурмістар Аўгустава. Чакаецца прыезд 30 каманд з усёй краіны і аўдыторыя ў некалькі тысяч гледачоў.

Паводле Susvet.Info, ngo.pl

Фота Radia Białystok

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0