Тысячы людзей далучыліся да шэсця пратэсту супраць дэкрэта аб дармаедах у Віцебску. 

Жыхары Віцебска. Адзін з іх (той што ў куртцы з гербам), працуе ў Расіі.

Спадар Мікола размаўляе сакавітай беларускай мовай. Выйшаў, бо лічыць, што шлях Беларусі павінен быць у Еўропу.

Мужчыны, якія падчас мітынгу крычалі «Слава Расіі»

Таццяна Севярынец

Прафсаюз РЭП збірае подпісы за адмену дэкрэта.

Жанчына прыйшла з мужам і маленькім дзіцем.

Яшчэ каля 1500 выйшлі на цэнтральную плошчу ў Бабруйску. Прыкладна 300 чалавек пратэставалі ў Брэсце і Баранавічах. Пратэстоўцы былі настроеныя радыкальна, але маніфестацыі адбыліся без інцыдэнтаў. Міліцыя ў ход падзей не ўмешвалася.

У Віцебску тысячны сход скандаваў «Жыве Беларусь». Некалькі маладзёнаў са схаванымі тварамі выгуквалі «Слава Расіі», але людзі іх не падтрымалі.

Ніякай арганізацыі ў Віцебску не было, нават мегафона не было. Усё было досыць стыхійна, на пратэст людзі сабраліся праз сацыяльныя сеткі.

Відэа з Віцебска:

Анлайн-рэпартаж чытайце і глядзіце відэа ТУТ.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?