Беларускія адвакаты 1 сакавіка правядуць акцыю, падчас якой будуць прымаць грамадзян для аказання ім бясплатнай юрыдычнай дапамогі па пытаннях, звязаных з рэалізацыяй дэкрэта №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства». Пра гэта паведаміў БЕЛТА старшыня Рэспубліканскай калегіі адвакатаў, член Савета Рэспублікі Віктар Чайчыц.

Ён адзначыў, што ў цяперашні час адпрацаваны дакладны механізм для вырашэння пытання па вызваленні ад выплаты збору на фінансаванне дзяржаўных расходаў тых грамадзян, якія не павінны яго плаціць або ў сілу пэўных акалічнасцяў могуць быць вызваленыя ад выплаты. Аднак на месцах пытанне не заўсёды вырашаецца правільна і своечасова.

Паколькі па-ранейшаму ўзнікаюць пытанні па рэалізацыі дэкрэта №3, адвакаты Беларусі правядуць кансультаванне, дапамогуць у складанні заяў аб вызваленні ад выплаты збору на фінансаванне дзяржвыдаткаў у сувязі са знаходжаннем у цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0