Намесьнік гендырэктара інстытуту «Сосны» заяўляе аб перавагах расейскай кампаніі «Атамстройэкспарт» e пляне будаўніцтва АЭС.

Перавага расійскай кампаніі «Атамстройэкспарт» у плане будаўніцтва АЭС у тым, што яе энергаблокі актыўна эксплуатуюцца ў свеце. Такую думку выказаў намеснік генеральнага дырэктара Аб’яднанага інстытута высокаэнергетычных і ядзерных даследаванняў «Сосны» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Мікалай Груша 24 ліпеня ў Мінску падчас пасяджэння круглага стала па пытаннях арганізацыі радыяцыйнай бяспекі насельніцтва пры будаўніцтве АЭС.

У прыватнасці, паводле слоў спецыяліста, кампанія «Атамстройэкспарт» пабудавала два энергаблокі ў Кітаі, уводзяцца ў эксплуатацыю расійскія энергаблокі ў Індыі і Іране.

«Характэрна, што краіна Еўрасаюза — Балгарыя — выбрала для будаўніцтва расійскі энергаблок. Для гэтага ім давялося вырашыць шэраг палітычных праблем, але ў выніку ЕС даў дабро на збудаванне станцыі», — сказаў М.Груша.

Разам з тым, зазначыў намеснік гендырэктара інстытута, Беларусь разглядае варыянты рэактараў, што вырабляюцца такімі транснацыянальнымі кампаніямі, як амерыкана‑японская «Вестынгхаўс‑Тошыба» і франка‑германская «Арэва». Усе гэтыя праекты, паводле яго слоў, адпавядаюць еўрапейскім патрабаванням, «але ёсць нюансы».

«Як фізіку‑рэактаршчыку, які займаўся разлікамі і праектаваннем, мне тып рэактара, што вырабляецца амерыканцамі, падабаецца. Аднак трэба заўважыць: гэта кампанія за апошнія 30 гадоў не пабудавала ніводнага энергаблока», — заявіў М.Груша.

Кажучы пра рэактары кампаніі «Арэва», ён зазначыў, што «блокі нядрэнныя, там прадугледжана двайная ахоўная абалонка». Адзіны іх недахоп — занадта вялікая магутнасць: 1,4—1,6 тыс. МВт. Такая магутнасць, паводле слоў М.Грушы, «не ўпішацца ў беларускую энергасістэму».

Апрача таго, паводле слоў вучонага, у ядзернай энергетыцы «не павінна быць дробязей». Пры выбары партнёра, зазначыў ён, важна прадугледжваць такія аспекты, як агульнасць мовы, падабенства нарматыўнай базы і тэхналогій.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?