Італія і Лібія амаль дамовіліся пра выплату Рымам вялікай кампэнсацыі за трыццаць год каляніяльнага праўленьня, -- паведамляюць замежныя СМІ са спасылкай на Сейф аль-Іслама Кадафі, старэйшага сына лівійскага лідэра Муамара Кадафі.

Гаворка ідзе пра мільярдную суму.

Праект пагадненьня прадугледжвае будаўніцтва сучаснай аўтадарогі па тэрыторыі Лібіі ўздоўж Міжземнаморскага ўзьбярэжжа, супрацоўніцтва ў галіне адукацыі, а таксама зьнішчэньне мін, закладзеных шчэ ў каляніяльную эпоху

Лібія – важны гандлёвы патрнёр Італіі. На яе прыходзіцца 25 % усёй нафты і 33газу, што імпартуецца на Апэніны. Паміж двума краінамі таксама ажыцьцяўляецца ўзаемадзеяньне ў справе спыненьня незаконнай міграцыі з Паўночнай Афрыкі ў Эўропы.

Тэрыторыя сёньняшняй Лібіі, што ўваходзіла ў склад Атаманскай імпэрыі, была захоплена італьянскімі войскамі і ператворана ў калёнію ў 1911 г. Гэты статус захоўваўся да 1943 г., покуль войскі Брытаніі і Францыі не ўсталявалі свой кантроль над краінай.

У сьнежні 1951 г. было абвешчана Злучанае Каралеўства Лібія.

newsru.com


Лібія - гэта суіснаваньне пяску і вады. Аазіс ў пустыні Сахара
Фота fotoart.org.ua
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0