Камісія па разглядзе вынікаў грамадcкіх слуханняў сабралася сёння ў адміністрацыі Першамайскага раёна і зацвердзіла змены, паводле якіх канфліктная пляцоўка, дзе нядаўна пачалося будаўніцтва бізнэс-цэнтра, не ўваходзіць у ахоўную зону.

Прадстаўнік «Мінскграда» прадставіў план, спыніўшыся на некаторых аб’ектах, якія знаходзяцца ў Першамайскім раёне — установе аховы здароўя і паркоўках. Пра будаўніцтва бізнэс-цэнтра нічога не было сказана.

9 чалавек прагаласавалі «за», 1 — «супраць», 1 — устрымаўся. Такім чынам, дэталёвы план зацверджаны.

Апроч прадстаўнікоў камісіі, на паседжанне прыйшлі каля 30 прадстаўнікоў грамадскасці, сярод якіх Аляксей Янукевіч, Юрый Беленькі, Павел Севярынец, а таксама жыхары Першамайскага і Савецкага раёнаў. Грамадскасць настойвала, што была парушаная працэдура вываду з ахоўнай зоны ўчастка каля Курапатаў, дзе пачалася будоўля офіснага цэнтра.

Вось відэа абмеркавання з фэйсбука Аляксея Янукевіча:

Палітыкі Аляксей Янукевіч і Павел Севярынец заклікалі правесці ў пятніцу а 18.00 агульнагарадскі мітынг каля Курапатаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?