Як распавялі ў кампаніі, на дадзены момант ужо прадалі 14 тысяч квіткоў. Аднак трэба адзначыць, што прапанова дзейнічае толькі пры набыцці білетаў па маршруце туды-назад, таму гэтую лічбу можна дзяліць на два.

Пяць самых папулярных кірункаў — Тбілісі, Амстэрдам, Прага, Парыж і Стамбул.

Білеты незваротныя, змяніць час і дату вылету не атрымаецца. Прычым калі вы не выкарыстоўваеце першы квіток, то другі аўтаматычна анулюецца.

Купіць білет па акцыі можна толькі на сайце «Белавія». Распродаж дзейнічае толькі на прамыя рэйсы авіякампаніі і толькі на рэгулярныя маршруты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?