Рада Еўрасаюза ўхваліла ўвядзенне бязвізавага рэжыму для грамадзян Грузіі. Узгоднены Радай дакумент дазваляе грамадзянам краіны прыязджаць у ЕС без атрымання віз на тэрмін да 90 дзён на працягу 180-дзённага перыяду, паведамляе ВВС.
Дакумент цяпер павінны падпісаць Рада ЕС і Еўрапейскі парламент. Пасля гэтага яго тэкст павінен быць апублікаваны ў афіцыйным часопісе ЕС. Праз 20 дзён пасля гэтага бязвізавы рэжым уступіць у сілу.
Гэта значыць, што грамадзяне Грузіі змогуць наведваць краіны ЕС без візы ў турыстычных, сямейных і дзелавых мэтах. Аднак зрабіць гэта змогуць толькі тыя, у каго ёсць біяметрычныя пашпарты.
Бязвізавы рэжым не будзе распаўсюджвацца на Вялікабрытанію і Ірландыю, дзе гэтыя пытанні рэгулюе нацыянальнае заканадаўства.
0
0
0
0
0
0