Беларусь і Літва маглі б разам праводзіць мерапрыемствы ў гонар агульных гістарычных падзей і вядомых дзеячаў. Пра гэта заявіў надзвычайны і паўнамоцны пасол Беларусі ў Літве Аляксандр Кароль у інтэрв'ю газеце The Baltic Times, паведамляе БЕЛТА.

Беларускі дыпламат адзначыў, што краіны маюць патэнцыял для пашырэння ўзаемадзеяння ў галіне культуры. «На нашу думку, гэта правядзенне сумесных мерапрыемстваў, прысвечаных агульным гістарычным падзеям і вядомым дзеячам культуры, якія пакінулі значны след у гісторыі дзвюх дзяржаў, а таксама знаёмства з новымі кірункамі і імёнамі ў гэтай сферы», — сказаў Аляксандр Кароль.

Разам з тым, пасол адзначыў, што дзяржавы даўно вядуць дыялог у культурнай сферы. Рэгулярна праходзяць Дні беларускай культуры ў Літве і Дні літоўскай культуры ў Беларусі. Наладжаныя цесныя кантакты паміж музейнымі, тэатральнымі, бібліятэчнымі ўстановамі дзвюх краін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0