Саратаўскі суд (РФ) прысудзіў мясцовага жыхара Аляксандра Газенку да 160 гадзін абавязковых прац па абвінавачванні ў экстрэмізме. Газенку судзілі за каментары ў сацсетках: эксперты знайшлі ў іх прыкметы распальвання нянавісці і варожасці ў адносінах да рускіх і да групы «ватнікі», піша Meduza.

Суд разглядзеў справу ў адмысловым парадку. Газенка прызнаў сябе вінаватым і раскаяўся ў зробленым.

Падставай для крымінальнай справы паслужылі чатыры каментары ў сацсетцы «УКантакте», якія Аляксандр Газенка апублікаваў у лістападзе 2015 года. Ён пісаў пра «ватнікаў», «быдла» і «зомбі», а таксама прапаноўваў «учыніць халакост ваты». У гэтым прызыве следчыя выявілі падахвочванне да дзеянняў гвалтоўнага характару.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?