У Гродне п'яны кіроўца раніцай 27 лютага вёз дзяцей у дзіцячы садок і збіў на пераходзе жанчыну з дзіцем, паведамілі ў ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

33-гадовы кіроўца Mazda напярэдадні ўвечары піў піва, а раніцай павёз дзяцей у садок. Праязджаючы пешаходны пераход на вуліцы Вясновай, ён позна заўважыў жанчыну з дзіцем на руках і збіў яе. Жанчына стукнулася аб дзверы машыны, атрымала траўмы, медыкі аказвалі ёй дапамогу.

Як паказаў медыцынскі агляд, утрыманне алкаголю ў арганізме мужчыны перавышала дапушчальнае больш чым у два разы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?