Аляксандар Гордзіч

Старшыня пінскага гарвыканкаму Аляксандар Гордзіч у інтэрвію мясцовай газэце прызнаў, што часам парушае Правілы дарожнага руху.

«У выхадныя выяжджаю за горад паліхачыць. Калі не ствараю аварыйнай абстаноўкі на трасе, выціскаю больш за 150 км у гадзіну».

Як вядома, у Беларусі, нават на самых лепшых аўтамагістралях, дазволена максымальная хуткасьць 110 км у гадзіну. Апрача таго, кіраўнік Пінску распавёў, што ягоны заробак за ліпень склаў 1100 даляраў. І тое, што ён адмовіўся ад прапановы працаваць у Адміністрацыі прэзыдэнта, а на пасадзе мэра гораду мяркуе заставацца «пакуль ня выганяць», бо мае шмат плянаў.

Паводле: Глеб Паўлоўскі, Еўрапейскае радыё для Беларусі

Фота brest-region.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0