Самы шуканы ў Эўропе ваенны злачынца, былы галоўнакамандуючы арміі басьнійскіх сербаў Ратка Младзіч загадаў сваім ахоўнікам забіць яго ў выпадку захопа сіламі бясьпекі.

Як піша The Telegraph, пра гэта паведаміла крыніца ў сербскіх спэцслужбах. Младзіч гатовы памерці, чым здацца сербскім уладам.

Мяркуецца, што Младзіч хаваецца ў адным зь сербскіх гарадоў разам са сваімі целаахоўнікамі, паведамляе gazeta.ru са спасылкай на брытанскі Telegraph

Ратка Младзіч у 1992—1996 г. быў галоўнакамандуючым арміі басьнійскіх сербаў, Міжнародным ваенным трыбуналам па былой Югаславіі абвінавачваецца ў ваенных злачынствах, генацыдзе, зьвязаным з асадай Сараева, у выніку якога загінулі каля 10 тыс. чалавек, а таксама зьнішчэньня мужчынскага насельніцтва ўсходнебасьнійскага мястэчка Срэбраніца, калі загінулі 7,5 тыс. чалавек.


Младзіч. Сымбалічны здымак з касой

У 1992-1995 гг. Сараева вытрымала асаду басьнійскіх сербаў. Цяпер тут ціша і спакой. Горад узімку.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0