Фота Сяргея Гудзіліна

Названыя ўдзельнікі групы з чатырох чалавек, што мае сустрэцца 1 сакавіка са старшынёй Мінгарвыканама Андрэем Шорацам.

Пра гэта паведаміў у сваім фэйсбуку Павел Севярынец.

«Група з 4 чалавек, узгодненая са Змітром Дашкевічам, якая заўтра а 9.45 пойдзе ў Мінгарвыканкам на сустрэчу з Шорацам па Курапатах:

1. Гаравы Марат, ад экспертаў,
2. Сцепанішчаў Юрый, ад мясцовых жыхароў,
3. Янукевіч Аляксей, Партыя БНФ,
4. Севярынец Павел, БХД

Просім тых, хто падтрымлівае, журналістаў і блогераў быць у 09.40 ля галоўнага ўваходу ў Мінгарвыканкам (Незалежнасці, 8)», — напісаў Севярынец.