Міністр унутраных справаў Ігар Шуневіч пракаментаваў сітуацыю, якая ўтварылася ля ўрочышча Курапаты.

фота Сяргея Гудзіліна.

«МУС негатыўна ставіцца. Мы абавязаныя рэагаваць на ўсе факты парушэнняў парадку», — адразу сказаў Шуневіч.

«Я ведаю, што існуе праблема, звязаная з тым, што з аднаго боку адбываецца легальнае будаўніцтва, а з другога боку ёсць асобы, якія лічаць, што там нічога будавацца не павінна. Я не хачу, каб МУС выступаў тут у ролі нейкага трацейскага суддзі. Будзе прынятае рашэнне — [будаўніцтва] будзе спынена, не будзе — працягнецца.

Мне хацелася б, каб градус вастрыні быў меншым. Справа ў тым, што для некаторых асоб гэта магчымасць, каб у чарговы раз заявіць пра сябе.

Ёсць кампетэнтныя людзі, якія могуць даць адказы на пастаўленыя пытанні, у тым ліку гістарычныя.

Трэба вырашаць сітуацыю цывілізавана, без прыкавання сябе да машын і без экстрэмалізму. А то адны начуюць, другія разганяюць, трэція будуюць», — сказаў Ігар Шуневіч.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?