На выязным пасяджэнні Гомельскага абласнога суда, якое адбывалася 28 лютага ў Нароўлі, дзяржаўны абвінаваўца папрасіў смяротнае пакаранне для мясцовага 32-гадовага жыхара Н.

Ён абвінавачваецца ў забойстве двух чалавек, здзейсненым з асаблівай жорсткасцю (п.1, 6, 16 ч.2 арт.139 Крымінальнага кодэксу).

Целы 61-гадовага брата і 59-гадовай сястры былі знойдзеныя 5 сакавіка 2016 года ў прыватным доме ў Нароўлі. Забітыя пражывалі разам.

Праз некаторы час меркаваны забойца, які пражываў непадалёк, быў затрыманы. Вядома таксама, што мужчына раней быў судзімы за крадзеж, а ў непаўнагадовым узросце — за забойства.

Прэс-сакратар Гомельскага абласнога суда Вольга Барсукова паведаміла 8 лютага карэспандэнту БелТА, што абвінавачваны сваю віну прызнаў часткова. Па словах мужчыны забіваць ён не хацеў: прыйшоў да суседзяў па нажніцы, каб пастрыгчы бацьку, аднак загінулы на яго напаў, і мужчыну прыйшлося абараняцца.

Суд па крымінальнай справе аб забойстве двух чалавек распачаўся 8 лютага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?