Папулярная беларуская пісьменніца Наталля Батракова мае вялікі досвед у бізнэсе. У інтэрв'ю «Генеральнаму дырэктару» яна ўзгадвае, як стварала ўласную вытворчасць у «ліхія дзевяностыя», а таксама распавядае пра эканамічныя аспекты кнігавыдання.

myfamily.by

— Як вы думаеце, гендар уплывае на эфектыўнасць кіраўніцтва? Хто лепшы генеральны дырэктар: мужчына ці жанчына?

— Ох, як жа мне хочацца сказаць — жанчына! Так, мы адказныя, мы разумніцы, многія пытанні можам вырашаць значна хутчэй і лепш за мужчын. Мы моцныя, і ў імгненне вока можам стаць яшчэ мацнейшымі ў крытычных, крызісных сітуацыях. Але мы жанчыны, маці, захавальніцы хатняга агменю і ўтульнасці. Гэта закладзена прыродай. Таму я не зычу нам долі генеральнага дырэктара (усміхаецца), а зычу моцнага мужчынскага пляча побач! Калісьці я сама была такой: спаборнічала з мужчынамі, нешта ім даводзіла, выйгравала, ганарылася сабой. Але з часам зразумела: гуляючы на мужчынскім полі, ты незаўважна становішся мужчынам. Так, дасягаеш поспеху, павышаеш самаацэнку. Але зваротны бок гэтага медаля — халодны ложак і адзінота. Трэба ўмець своечасова прытармазіць, магчыма, свядома апусціцца на прыступку ніжэй. Інакш у канчатковым выніку страціш сябе як жанчына.

Цалкам інтэрв'ю можна прачытаць тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?