«Салодкі фальварак» на пр. Незалежнасці, 37, закрываецца. Яго заменіць французская кавярня, паведамілі агенцтву «Мінск-Навіны» ў ТАА «Ракаўскі бровар».

Фота: Станіслаў Шаршукоў, TUT.BY

«Новая кавярня будзе называцца «Залаты грабеньчык», — удакладніла піяр-менеджар ТАА «Ракаўскі бровар» (да яго належыць «Салодкі фальварак») Валерыя Ліпкіна. — У меню будуць прадстаўленыя аўтарскія дэсерты, а таксама французскія закускі — снэкі. Гэта будзе дэмакратычная еўрапейская кавярня. Інтэр'ер і стыль установы, адпаведна, будуць цалкам змененыя».

На месцы будучай кавярні актыўна ідуць рамонтныя працы: адкрыць яе плануюць да 8 сакавіка. Тым не менш спісваць атмасферны і любімы многімі брэнд «Салодкі фальварак» з рахункаў рана. Валерыя Ліпкіна адзначыла, што на яго ў кампаніі ёсць пэўныя планы.

Нагадаем, раней з'явілася інфармацыя, што на месцы «Салодкага фальварка» ля ст. м. «Фрунзенская» адкрыецца «Макдональдс».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?