Увечары 1 сакавіка ратавальнікі выязджалі на тушэнне пажару ў студэнцкі інтэрнат Акадэміі мастацтваў на вул. Сурганава. Пажар адбыўся ў пральні, прыйшлося эвакуяваць 200 жыхароў будынка, паведамляе tut.by са спасылкай на МНС.
Тут і ніжэй фота: МНС
Высветлілася, што ў пральні на першым паверсе загарэліся пасцельныя прыналежнасці. Да высвятлення прычын і ліквідацыі ўзгарання выратавальнікі эвакуявалі 200 чалавек. Усяго ў інтэрнаце пражываюць 242 чалавекі.
Ратавальнікі хутка ліквідавалі пажар. У выніку пашкоджаная маёмасць, керамічная плітка на сцяне, закуранае памяшканне.
Прычына пажару высвятляецца, разглядаецца версія — неасцярожнае абыходжанне з агнём невядомай асобай.
Намеснік начальніка МНС Мінска Віталь Дэмбоўскі адзначыў, што з пачатку года гэта ўжо не першы выпадак пажару ў інтэрнаце.
«Аналіз такіх пажараў паказвае, што прычына, як правіла, крыецца ў безгаспадарчасці, нядбайным стаўленні адказных асоб і адсутнасці належнага кантролю за выкананнем патрабаванняў бяспекі. Часта ўзгаранні адбываюцца праз трапленне незагашанай цыгарэты ў не прыбраную своечасова кучу смецця, ці загараецца няспраўная электраправодка ў месцах неналежнага складзіравання і захоўвання рэчаў», — распавёў ён.