Днём 1 сакавіка невядомы мужчына напаў на касіра і абрабаваў аддзяленне «Беларусбанка» ў гарадскім пасёлку Фарынава Полацкага раёна.

Пра гэта паведаміла TUT.BY афіцыйны прадстаўнік Полацкага РАУС капітан міліцыі Юлія Зайцава.

Напад адбыўся ў 13.15. У аддзяленні банка, дзе адбылося рабаванне, працуе адна касір.

Мужчына напаў з электрашокерам на жанчыну. Ён забраў з касы 10,5 тысячы беларускіх рублёў і знік, распавялі ў РАУС.

У пошуках рабаўніка задзейнічаны ўвесь асабісты склад РАУС, а таксама аператыўныя супрацоўнікі УУС Віцебскага аблвыканкама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0